«Саюзмультфільм» выпусціць новыя серыі «Ну, погоди!»


Першы новы эпізод папулярнага мультфільму выйдзе ўлетку 2020 года.

Кінастудыя плануе выпусціць 26 новых серыяў.

Самы першы выпуск «Ну, погоди!» убачыў свет 6 траўня 1969 года. Мультфільм уваходзіць у «Залатую калекцыю» кінастудыі «Саюзмультфільм».

У чэрвені 2019 года паведамлялася, што «Ну, погоди!» заняў першае месца ў рэйтынгу любімых мультфільмаў расейцаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў