Самыя дарагія катэджы краіны. Што можна набыць за $ 2 млн?


Летась мы зрабілі падбор самых дарагіх кватэраў на рынку нерухомасці, цяпер мы сабралі самыя дарагія катэджы.

Пачнем агляд з таннейшых варыянтаў

У маскоўскім кірунку 12,8 км ад МКАД прадаюць надзел 20 сотак з домам сярод лесу біясфернага заказніку «Юхноўскі». Дом складаецца з дзвюх зонаў, у асноўнай – 4 спальні, 2 санвузлы, агульная плошча – 175,8 кв. м.

Камін, круглагадовы басейн з ачысткай і падагрэвам вады, саўна – усё пад аховаю МУС, з сігналізацыяй і відэаназіраннем. Br 1,08 млн, $ 500 тыс.

Дом плошчаю 275,9 кв. м. месціцца на маляўнічым беразе ракі Іслач. Галоўны фасад развернуты на вадаём. У інтэр’еры выкарыстанае дрэва і пастэльныя тоны. Br 1,41 млн, $ 650 тыс.

У катэджным пасёлку Валяр’янава (1,7 км ад Менску), агульная плошча – 504 кв. м., Br 1,73 млн, $ 800 тыс.

Былая рэзідэнцыя іранскага амбасадара ў Менску будзе прыдатная для пражывання або вядзення бізнесу. Дом плошчаю 787,4 кв. м., свабодны ад мэблі. Br 1,95 млн, $ 900 тыс.

На 12,2 сотках у Менску стаіць дом агульнаю плошчаю 455,6 кв. м. У інтэр’еры шмат кветак у розных варыяцыях. Br 2,14 млн, $ 985 тыс.

Дом у раёне Цнянскага вадасховішча. Усе камунікацыі цэнтральныя, забяспечваюцца гарадскімі інжынернымі сеткамі. Br 2,15 млн, $ 990 тыс.

1,5 км ад МКАД, надзел 15 сотак з двума будынкамі. На тэрыторыі – альтанка з мангалам, тэраса з барбекю, дзіцячая пляцоўка, паркавальныя месцы ды гараж. Br 2,17 млн, $ 998 тыс.

Ізноў бераг Цнянскага вадасховішча. Гаспадары прапануюць 4 санвузлы, 2 каміны, 2 басейны, спартовую залу. У двары – альпійская горка з вадаспадам. Br 3,69 млн, $1,7 млн.

А вось гэты асабняк за 5 км ад МКАД гатовыя прадаць за 250 біткойнаў. Або за Br 38,022 млн, $ 1,75 млн.

Дом на 4 паверхі ў Калодзішчах плошчаю амаль 1000 кв. м. Br 368 млн, $ 1,95 млн.

Самы дарагі варыянт – за Br 4 323 673, $ 2 млн

Сядзіба «Экапарк Юхноўскі» займае плошчу 5000 кв. м. Прадаўцы сцвярджаюць, што пабудову распрацавала кампанія «Rovaniemi» (Фінляндыя) і сядзіба атрымала два залатыя медалі на выставах у Маскве ды Санкт-Пецярбурзе. Дарэчы, беларусу з сярэднім заробкам спатрэбяцца 362 гады, каб зарабіць на такую маёмасць.

Hавiны
Самыя дарагія кватэры ў Менску. За што хочуць $1 млн і нават больш?
2018.09.21 10:59

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў