Самыя дарагія кватэры ў Менску. За што хочуць $1 млн і нават больш?


Вялікія плошчы, выгодная лакалізацыя – што яшчэ прапаноўваюць прадаўцы ў якасці бонусаў да сваіх прапановаў? Глядзіце падборку самых дарагіх кватэраў у Менску.

На першым месцы паводле кошту – кватэра плошчаю 250 квадратных метраў па вуліцы Румянцава. У кватэры пяць пакояў, тры санвузла, два гардэробы. Жыллё прадаецца за $ 1,45 млн.

Фота kurjer.info

Дом нумар 42 па вуліцы Карла Марса пабудаваны для партработнікаў у 1967-мым годзе. Тут прадаецца чатырох пакаёвая кватэра з італьянкай мэбляй, у кошт уваходзіць два гаража.

1.67 млн рублёў, 10 169 руб/кв. метр.

Фота realt.by

Кватэра ў так званым «Доме Чыжа» мае 179 квадратных метраў, тры пакоі і тры гаўбцы. Аб’ява падкрэслівае – у кватэры ніхто не жыў.

2,08 млн рублёў, 11 603 руб/кв. метр.

Фота realt.by

У гэтым жа доме прадаецца кватэра з ваннай на закрытай тэрасе. 140 кв. метраў, тры пакоі, два санвузлы.

767 522 руб. 5 48.2 руб./кв.метр.

Фота silvanvip.by

Пентхаўс 222,8кв м па вуліцы Румянцава 3. Аглядная тэраса на апошнім паверсе. Ванна з французскім вакном і камінам, інжынернае камунікацыі кіруюцца камп’ютарнай сістэмай.

Кошт па дамоўленасці.

Фота silvanvip.by

Чатырохпакаёвая кватэра на два ўзроўні на вул. Дзімітрава 5

249,1 квадратных метраў

1 682 240 руб. 6 763 руб / кв. метраў

Фота silvanvip.by

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў