Урад стварыў працоўную групу па пытаннях тэхналогіяў 5G


Распараджэннем прэмʼер-міністра Сяргея Румаса створана працоўная група па распрацоўцы ў Беларусі сетак сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення (5G). Пра гэта паведамляе прэс-служба ўраду.

Узначаліў групу першы віцэ-прэмʼер Аляксандр Турчын.

Аляксандр Турчын. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

«Сябрам групы неабходна вызначыць мадэль, па якой будуць стварацца такія сеткі, і тэрміны іх стварэння. Таксама будуць абраныя першачарговыя напрамкі выкарыстання новай тэхналогіі, сфармаваныя празрыстыя і канкурэнтныя ўмовы развіцця рынку тэлекамунікацыйных паслуг», – адзначаюць ва ўрадзе.

Да 2 сакавіка 2020 года група мусіць падрыхтаваць да накіравання прэзідэнту комплексных прапановаў па мадэлі стварэння сетак 5G.

У працоўную групу таксама ўвайшлі кіраўнік Парку высокіх тэхналогіяў Усевалад Янчэўскі, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, рэктар БДУІР Вадзім Богуш, прадстаўнікі МЗС, Мінабароны, КДБ і ААЦ.

Напрыканцы 2018 года ў цэнтральных раёнах Менску былі створаныя доследныя зоны 5G. Доступ да звышхуткага мабільнага інтэрнэту прадстаўляла беларуская кампанія beCloud пры дапамозе абсталяванне шырокапалосага бесправаднога доступу кампаніі Ericsson. Тэставанне было арганізавана па сцэнары Non standalone (NSA) з выкарыстаннем існай сеткі LTE.

Палкоўнік СК: Лічбавы следчы – гэта нашая будучыня

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары