Румас абмеркаваў з Мядзведзевым пытанне паставак нафты і газу ў наступным годзе


Прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі абмеркавалі па тэлефоне пытанні паставак нафты і газу ў 2020 годзе. Акрамя таго Румас і Мядзведзеў размаўлялі і пра выкананне даручэнняў, якія атрымалі ад кіраўнікоў краінаў пасля іх сустрэчы ў Сочы 7 снежня, паведамляе прэсавая служба беларускага ўраду.

Галоўнай нагодай для тэлефоннай размовы Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева стала абмеркаванне працы вакол інтэграцыі. Прэмʼер-міністры дамовіліся скантактавацца ізноў на наступным тыдні пасля сустрэчы кіраўнікоў працоўнай групы па выпрацоўцы прапановаў аб далейшым развіцці беларуска-расейскай інтэграцыі.

Сярод іншых пытанняў для размовы стала абмеркаванне рашэння першачарговых пытанняў вакол паставак нафты і газу на 2020 год.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустракаліся 7 снежня ў Сочы. Кіраўнікі краінаў абмяркоўвалі дарожныя мапы пашыранай інтэграцыі. Чакалася, што адбудзецца падпісанне дакументу аб інтэграцыі, але ў выніку пасля некалькіх гадзінаў абмеркавання, было агучана, што лідары двух краінаў сустрэнуцца 20 снежня. У гэты дзень апазіцыя заклікала беларусаў выйсці на пратэст супраць падпісання дарожных мапаў інтэграцыі.

Аб’ектыў
Сакрэтныя перамовы ў Сочы. Чым гандлююць Лукашэнка і Пуцін?
2019.12.07 22:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў