Рух «Честно»: у дзень выбараў каманда Зяленскага незаконна агітуе праз «Facebook»


Украінскі грамадскі рух «Честно» паведамляе, што фанпейджы кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага апублікавалі ў дзень выбараў некалькі сотняў агітацыйных пастоў. Усе пасты можна паглядзець у бібліятэцы Facebook-рэкламы.

Большасць актыўных рэкламных пастоў трансліруюцца на канкрэтныя гарады і заклікаюць ісці галасаваць. Публікацыі суправаджаюцца лозунгам «#зробимойогоразом».

У іншых публікацыях каманда Зяленскі заклікае ісці на выбары, «калі не хочаце, каб над вамі здзекаваліся яшчэ 5 гадоў».

На прасоўванне кожнага паста было выдаткавана не больш за $ 100.

Грамадскі рух «Честно» адзначае, што ў фінансавай справаздачнасці кандыдата Уладзіміра Зяленскага няма інфармацыі пра плацяжы для перадвыбарнай структуры «Каманда Зяленскага». Не выключана, што «Каманда Зяленскага» выкарыстала грошы на рэкламу ў «Facebook» не з выбарчага фонду кандыдата.

Таксама «Честно» паведамляе пра некалькі рэкламных публікацыях супраць Уладзіміра Зяленскага.

Згодна з украінскім заканадаўствам, перадвыбарная агітацыя забароненая за дзень да выбараў і ў дзень выбараў. Правядзенне агітацыі ў гэтыя дні караецца штрафам.

21 красавіка ў 19:30 у эфіры «Белсату» пачнецца спецвыданне праграмы «Вот так» пра фінал прэзідэнцкай кампаніі ва Украіне.

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў