Reuters: Трамп папярэдзіў Іран аб «непазбежным нападзе»


Улады Ірану сцвярджаюць, што атрымалі ад прэзідэнта ЗША Доналда Трампа папярэджанне аб «непазбежным нападзе», калі Тэгеран не пойдзе не перамовы. Папярэджанне амерыканцы накіравалі праз Аман, піша Reuters.

«У сваім паведамленні Трамп заявіў, што выступае супраць любой вайны з Іранам і хацеў бы пагаварыць з Тэгеранам па розных пытаннях… ён даў кароткі прамежак часу, каб атрымаць наш адказ, але Іран адразу падкрэсліў, што гэта залежыць ад вярхоўнага кіраўніка Алі Хамэнэі», – заявіў Reuters адзін з іранскіх чыноўнікаў пры ўмове ананімнасці.

Другі чыноўнік сказаў: «Мы дакладна далі зразумець, што наш лідар супраць любых перамоваў, аднак пасланне будзе яму быў перададзены, каб ён прыняў рашэнне… Аднак мы сказалі аманскага чыноўніку, што любая атака на Іран пацягне за сабой наступствы рэгіянальнага і міжнароднага маштабу».

Раней газета «The New York Times» пісала, што ў ноч на 21 чэрвеня Трамп ухваліў ваенныя ўдары па Ірану ў адказ на атаку на амерыканскі беспілотнік.

  • 15 ліпеня 2015 года Іран і шэсць сусветных дзяржаваў (ЗША, Францыя, Вялікая Брытанія, Германія, Кітай і Расея) дасягнулі пагаднення па іранскай ядравай праграме. Тады Тэгеран пагадзіўся часткова згарнуць праграму ўзамен на адмену санкцыяў. Аднак у 2018 годзе прэзідэнт ЗША Доналд Трамп выйшаў з гэтай здзелкі, палічыўшы яе аднабаковай, і аднавіў санкцыі.
  • Апошнім часам напружанасць у стасунках паміж Іранам і ЗША толькі ўзмацнілася . У траўні адміністрацыя Трампа накіравала на Блізкі Усход ударную групу авіяносца «Абрагам Лінкальн» і бамбавікі, каб прадэманстраваць Ірану гатоўнасць ЗША да рашучых крокаў. ЗША скасавалі дзеянні выключэнняў, якія дазвалялі шэрагу краінаў свету купляць іранскую нафту і пры гэтым не парушаць амерыканскіх санкцыяў, і ўнеслі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі ў спіс тэрарыстычных арганізацыяў. Таксама Трамп увёў санкцыі ў дачыненні да экспарту іранскіх металаў (сталі, алюмінію, медзі і жалеза) і найбуйнейшага ў краіне нафтахімічнага холдынгу.
Аб’ектыў
Інцыдэнт ва Уманскай затоцы: ці кошт нафты павялічыцца?
2019.06.14 21:58

КА belsat.eu

Стужка навінаў