Рассельгаснагляд забараніў дэгустацыю беларускай «малочкі» на «Прадэкспа»

Прадукцыю шэрагу беларускіх малочных прадпрыемстваў знялі з маскоўскай выставы «Прадэкспа-2020». Пра гэта паведамляе Рассельгаснагляд.

У ведамстве адзначылі, што на міжнароднай выставе харчовых тавараў «Прадэкспа-2020» выявілі 628 кг малака і гатовай малочнай прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў Беларусі. Прадукцыя паступіла на выставу без праходжання ветэрынарнага кантролю на мяжы і без унясення рахункаў у сістэмы «Аргус» і «Меркурый».

Як мы шукалі малако ад кароў Лукашэнкі

Таксама выяўлены сыр агульнай вагой 48 кг, які паступіў у Маскву, згодна з дазволам на ўвоз, з мэтай правядзення лабараторных даследаванняў.

У дачыненні да гэтай прадукцыі складзены акты аб парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў. Прадукцыя знятая з выставы і забаронена да дэгустацыі і рэалізацыі. Надалей яе планіруецца знішчыць.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама