Расейца асудзілі ў Беларусі да 3,5 гадоў калоніі за незаконную міграцыю


Суд Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці прысудзіў грамадзяніну Расейскай Федэрацыі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю незаконнай міграцыі. Абвінавачаны садзейнічаў незаконнаму выезду чатырох грамадзянаў Расеі праз дзяржаўную мяжу Беларусі на тэрыторыю Літвы.

«Грамадзянін РФ прызнаны вінаватым у незаконным выездзе з Рэспублікі Беларусь замежных грамадзянаў (арганізацыя незаконнай міграцыі). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці», – цытуе пастанову абласнога суда ТАСС.

Паводле суда ўстаноўлена, што абвінавачваны «па папярэдняй змове з невядомымі асобамі садзейнічаў незаконнаму выезду чатырох грамадзянаў Расейскай Федэрацыі праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі». Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны

Аб’ектыў
У Беларусі будзе больш памежнікаў
2019.02.04 20:49

СК, belsat.eu

Стужка навінаў