Расейскія казакі звазілі беларускіх дзяцей на вайсковы «злёт» у Смаленск

Фота

Пра гэта паведамляе прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» у Беларусі. Фотасправаздача апублікаваная ва УКантакце.

Скрыншот з vk.com/rcnkminsk

«У мерапрыемстве ўзялі ўдзел казацкія кадэцкія групы Смаленскага асобнага казацкага таварыства «Цэнтральнае казацкае войска», дэлегацыя казацкай моладзі Беларусі. Гасцямі юных казакоў былі прадстаўнікі ветэранскіх грамадскіх арганізацыяў, казацкія і моладзевыя творчыя калектывы, пасланцы грамадскіх рухаў», – гаворыцца ў допісе да фотасправаздачы.

У Беларусі існуе больш за два дзясяткі казацкіх моладзевых арганізацыяў. Большасць з іх дзее пры праваслаўных прыходах. Некаторыя аб’яднанні дзеюць у межах ініцыятываў, якія маюць дапамагаць моладзі. Да прыкладу, дабрачынная арганізацыя «Горад без наркотыкаў» афіцыйна займаецца прапагандаю здаровага ладу жыцця. Але ёсць і тыя, якія маюць вайсковы накірунак, напрыклад, цэнтр «Казачы Спас».

Фота: ВПЦ “Казачий Спас” Минск

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары