Расейскі ўрад пераблытаў прэм'ера з віцэ-прэмʼерам і «прызначыў» Румаса кіраўніком ураду «Республики Белоруссия»


На сайце расейскага ўраду зʼявіўся унікальны спіс удзельнікаў паседжання Еўразійскага міжурадавага савету, якое прайшло 27 лістапада ў Менску.

З невядомых прычынаў выконваючы абавязкі віцэ-прэмʼера Арменіі Арарат Мірзаян у гэтым спісе стаў выконваючым абавязкі прэмʼер-міністра (на самой справе гэтую пасаду займае Нікол Пашыньян). А прэмʼер міністр Беларусі Сяргей Румас падпісаны на сайце расейскага ўраду як «Премьер-министр Республики Белоруссия».

Скрыншот з government.ru

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў