Расейскі флот узяў на суправаджэнне вайсковы карабель ЗША


Амерыканскі карабель «Yuma» у праліве Басфор.
Фота: twitter.com/YorukIsik

У Чорнае мора зайшоў экспедыцыйны транспартны карабель Ваенна-марскіх сіл ЗША «Yuma». Расейскі флот узяў яго на суправаджэнне.

Пра тое, што ў Чорнае мора зайшоў вайсковы карабель ЗША, першым паведаміў «Bosphorus Observer», які адсочвае праход суднаў праз Басфор.

А затым Нацыянальны цэнтр кіравання абаронай Расеі паведаміў, што «Yuma» узялі на суправаджэнне расейскія вайскоўцы, перадае «Интерфакс».

ВІДЭА
Канфлікт у Керчанскай пратоцы: што гэта было? 5 галоўных пытанняў і адказаў
2018.11.27 16:46

«Yuma» адносіцца да высакахуткасных шматмэтавых суднаў класу «Spearhead», якія прызначаныя для аператыўнага перакідання войскаў, грузаў, ваеннай тэхнікі, забеспячэння, правядзення выратавальных аперацыяў. На ўзбраенні судна – чатыры буйнакаліберныя кулямёты M2. Таксама на ім ёсць лётная палуба для верталёта.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў