Расейскі чыноўнік прынізіў афіцэра і змусіў яго скакаць. Відэа

Сакратар генсавета «Адзінай Расеі» Андрэй Турчак заявіў, што паводзіны кіраўніка Чувашыі выклікаюць абурэнне і партыя паставіць пытанне аб выключэнні Міхаіла Ігнацьева з сваіх шэрагаў.

«Паводзіны кіраўніка Чувашыі Міхаіла Ігнацьева падчас цырымоніі ўручэння ключоў ад новых пажарных машын знаходзяцца за мяжой разумення. Такое адчуванне, што губернатар жыве ў паралельнай рэальнасці, у той час калі прэзідэнт кажа пра павагу да людзей. Губернатар быццам забыўся, што перад ім афіцэр МНС. Чыноўніку такога рангу не варта блытаць афіцыйную імпрэзу з цыркавым прадстаўленнем», – пракаментаваў выхадку чыноўніка Андрэй Турчак.

24 студзеня ў сацсетках апублікавалі відэазапіс уручэння ключоў ад пажарных аўтамабіляў кіраўніком Чувашыі Міхаілам Ігнацевым. На відэа супрацоўніку пажарнай часткі прыйшлося падскочыць, каб атрымаць ключы ад аўтамабіля.

ЮВ/МВ belsat.eu

Глядзі таксама