Кампанія «Маскоўскія інфармацыйныя тэхналогіі» (МІТ), якая на 51 % належыць ураду Масквы, атрымала дзяржаўную субсідыю ў памеры 312,7 млн расейскіх рублёў (каля $ 5 млн) на публікацыі ў сацыяльных сетках. Допісы ў афіцыйных дакументах называюцца «макетамі інфармацыйнай прадукцыі».
Пра гэта карэспандэнту «Медузы» распавяла крыніца ў мэрыі Масквы. Інфармацыю таксама пацвердзіў былы супрацоўнік МІТ.
Паводле дамоваў з МІТ, за адзін допіс у сатсетцы плацілі/плацяць $ 660.
Цягам 2016-2017 гадоў «Маскоўскія інфармацыйныя тэхналогіі» і звязаныя з ёй кампаніі атрымалі ад ураду Масквы субсідыі на суму больш за 7,1 млрд расейскіх рублёў ($ 116 млн).