«Twitter» забаніў рэкламу «Russia Today» і «Sputnik»


Сацсетка прыняла рашэнне забараніць рэкламу з усіх акаўнтаў, якія належаць расейскім медыярэсурсам «Russia Today» (RT) і «Sputnik».

Такое рашэнне кампанія патлумачыла «сітуацыяй па ўмяшанні гэтых агенцтваў у прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе».

Сродкі ($ 1,9 млн), якія «Twitter» зарабіў на продажы рэкламы RT з 2011 года, кампанія вырашыла накіраваць на дабрачынныя мэты.

Неўзабаве «Twitter» запусціць «цэнтр празрыстасці», дзе любы карыстальнік зможа атрымаць інфармацыю аб крыніцах фінансавання рэкламы, якая з’яўляецца на старонках сэрвісу.


ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары