Расеец прыехаў у Беларусь з 47 кг гашышу


У панядзелак беларускія мытнікі затрымалі на мяжы грамадзяніна Расеі з буйной партыяй наркотыкаў.

Мужчына ўехаў у Беларусь на аўце з расейскімі нумарамі з тэрыторыі Еўразвязу. Па стане на 5-ю гадзіну раніцы мытнікі знайшлі ў аўце 47 кг гашышу і 200 г какаіну.

«Магчыма нейкія [наркотыкі] будуць выяўленыя яшчэ ў канструктыўных пустэчах аўтамабіля, яшчэ выкарыстоўваецца рэнтгентэхніка», – цытуе старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыя Сянько «Інтэрфакс».

«Мы лічым, што гэты аб’ём наркотыкаў прызначаўся для расейскага рынку», – заявіў Сянько.

Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні.

ДД

Стужка навінаў