1 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін звярнуўся з пасланнем да Федэральнага Схода.
Значную частку выступу Пуцін прысвяціў новым узбраенням Расеі: балістычныя ракеты, крылатыя ракеты з ядравым рухавіком, падводныя беспілотнікі і баявыя лазерныя комплексы. «Гэта не блеф» заявіў Пуцін пасля дэманстрацыі зброі.
Таксама кіраўнік Расеі папрасіў прыдумаць назву для новай крылатай ракеты і падводнай сістэмы з ядравай энергаустаноўкаю.
Карыстальнікі сацсетак імгненна адрэагавалі на заклік прэзідэнта Расеі.
ЮВ, belsat.eu