Прэзідэнт Літвы: «хацелася б, каб была мяжа з Беларуссю, а не з Расеяй»


Кіраўнік Літвы Гітанас Наўседа заявіў у інтэрв’ю агенцтву BNS, што Беларусь вядзе барацьбу за сваю незалежнасць.

(інтэрв’ю па-літоўску)

«Хоць час ад часу ствараецца ўражанне, што ўсё ўжо вырашана, я так не лічу», – сказаў Наўседа, адзначыўшы, што за 20 гадоў існавання Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі саюз дзвюх краін так і не атрымаўся.

Палітык падкрэсліў, што краіны Еўразвязу падтрымаюць Менск у барацьбе за незалежнасць, бо самастойнасць Беларусі супадае з еўрапейскімі інтарэсамі. Гітанас Наўседа нагадаў, што ў Літвы працяглая мяжа з Беларуссю.

«Мне б хацелася, каб гэтая мяжа заставалася мяжой з Беларуссю, а не з Расеяй», – патлумачыў кіраўнік Літвы.

Наўседа заявіў, што паспрабуе наладзіць адносіны з Менскам, аднак не будзе пры гэтым забываць пра сваю прынцыповую пазіцыю па Беларускай АЭС.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Літвы: у пытанні БелАЭС кампрамісаў быць не можа
2019.05.31 16:57

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў