Кіраўнік МЗС Літвы: у пытанні БелАЭС кампрамісаў быць не можа


Пазіцыя Літвы адносна будаўніцтва Беларускай АЭС пасля абрання новага прэзідэнта не зменіцца. Пра гэта ў каментары belsat.eu заявіў міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.

Hавiны
На прэзідэнцкіх выбарах у Літве перамог Гітанас Наўседа
2019.05.27 08:15

«Мне цяжка за прэзідэнта казаць, але я думаю, што наша пазіцыя даволі паслядоўная. Абапіраецца на факты, на аргументы», – заявіў ён.

Лінас Лінкявічус прызнаў, што «дзесьці можна шукаць кампрамісы». Але ў пытанні БелАЭС шукаць кампрамісы немагчыма, бо гэта вельмі чуллівая тэма, адзначыў ён.

«Калі за 50 кіламетраў ад нашай сталіцы вырастае такі аб’ект з сумнеўнымі нормамі бяспекі – якія могуць быць кампрамісы?» – падсумаваў міністр.

Нагадаем, што ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Літве з вялікім адрывам перамогэканаміст Гітанас Наўседа. Ён атрымаў дзве траціны галасоў выбарнікаў.

Hавiны
Літва мяняе прэзідэнта. З кім Лукашэнку дамовіцца пра БелАЭС найпрасцей?
2019.04.15 16:45

Раней палітык вызначаўся найбольш прыхільнай афіцыйнаму Менску пазіцыяй у пытанні беларускага мірнага атаму. У прыватнасці Наўседа казаў, што Беларуская АЭС не павінная цалкам зацямніць адносінаў паміж Літвой і Беларуссю. Бо галоўны інтарэс Літвы – захаваць Беларусь незалежнай ад Расеі.

І, паводле яго словаў, перабудова энергетычнай ці вытворчай сістэмы Беларусі, якая будзе карыстацца электрычнасцю з БелАЭС, падвысіць узровень незалежнасці Беларусі ад Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў