Прэс-сакратарка Мінздароўя: Ёсць людзі, якія памерлі, не даехаўшы да больніц


Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Ваніна пацвердзіла смерці пратэстоўцаў, паведамляе «Комсомольская правда».

«Яны памерлі, не даехаўшы да больніц», – паведаміла прэс-сакратарка ведамства.

Паводле яе, тыя, хто трапіў пад апеку медыкаў, трымаюцца:

«У больніцах, дзякуй Богу, усіх пакуль выходжваюць. Памерлых няма».

Фота
У Гомлі развіталіся з Аляксандрам Віхорам. Ён стаў другой ахвярай міліцэйскага бязмежжа
2020.08.16 14:55

Пакуль афіцыйна вядома пра дзве смерці ўдзельнікаў пратэставых акцыяў – Аляксандра Тарайкоўскага і Аляксандра Віхора. Іх пахавалі адпаведна 15 і 16 жніўня. Яшчэ 81 асобу не могуць знайсці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў