Прэм'ер Італіі: Мы працуем над зняццем санкцыяў з Расеі


Падчас выступу на вонкавапалітычнай канферэнцыі ў Генуі Джузэпэ Контэ пацвердзіў, што ўрад Італіі працягвае спробы адмяніць антырасейскія санкцыі ЕЗ, перадае ТАСС.

«Мы працуем над тым, каб санкцыі ў дачыненні да Расеі былі знятыя, [гэта адбудзецца] не заўтра раніцай, але гэта застаецца нашай мэтай. Гэта азначае зніжаць напружанасць, нарошчваць дыялог, у тым ліку для аказання абароны краінам, якія знаходзяцца пад расейскім уплывам», – прыводзіць ТАСС цытату Джузэпэ Контэ, апублікаваную італьянскім агенцтва ANSA.

Летась Джузэпэ Контэ выступіў супраць аўтаматычных санкцыяў ЕЗ супраць Расеі. Паводле палітыка, такія санкцыі – «інструмент, а не мэта».

ЕЗ увёў санкцыі супраць Расеі пасля анексіі Расеяй украінскага Крыму.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў