Праз каронавірус саміт ЕАЭС адбудзецца ў фармаце відэаканферэнцыі


Перамовы кіраўнікоў дзяржаваў Еўразійскай эканамічнага саюзу пройдуць 14 красавіка ў фармаце відэасувязі. Такі фармат саміту прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта піша БелТА.

Дату саміту агучыў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч па выніках пасяджэння Еўразійскай міжурадавага савету, якое таксама прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі.

«Плануецца 14 красавіка працоўная сустрэча, таксама ў рэжыме відэаканферэнцыі», – сказаў Мясніковіч.

З ініцыятывай пазапланавых перамоваў кіраўнікоў дзяржаваў ЕАЭС выступіў Аляксандр Лукашэнка падчас нядаўняй тэлефоннай размовы з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашыньянам. Тады Лукашэнка падкрэсліў наяўнасць неадкладных пытанняў, якія патрабуюць дэталёвага абмеркавання на вышэйшым узроўні.

10 красавіку тэму правядзення саміту ЕАЭС таксама абмеркавалі кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей і амбасадар РФ Дзмітрый Мезенцаў. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе МЗС, расейскі бок падтрымаў прапанову Лукашэнкі правесці саміт у відэфармаце «з улікам распаўсюду новай каронавіруснай інфекцыі».

Hавiны
«Пафігізм і абыякавасць». Лукашэнка раскрытыкаваў палітыку ЕАЭС
2020.02.27 11:47

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў