Праціўнікі акумулятарнага заводу будуць балатавацца ў парламент


Аляксандр Кабанаў заявіў, што праціўнікі запуску акумулятарнга заводу вырашылі выставіць свае кандыдатуры на выбары.

У Берасці фактычна спынена праца акумулятарнага заводу. Цяпер праціўнікі прадпрыемства абазначаюць свае палітычныя амбіцыі. Пра гэта «Белсату» пад час чарговага кармлення галубоў 21 ліпеня заявіў актывіст і блогер Аляксандр Кабанаў.

«Ініцыятыўная група супраць акумулятарнага заводу прыняла рашэнне аб удзеле ў парламенцкіх выбарах. На кожнай акрузе будуць выстаўлены кандыдаты ў дэпутаты, я пакуль не буду агучваць прозвішчы, але гэта людзі ўсе вядомыя, якія карыстаюцца павагай, людзі публічныя ўжо. Мы будзем за масавым падтрыманнем звяртацца да людзей, каб на кожным выбарчым участку было мінімум два прадстаўнікі, каб усе ўчасткі былі запоўненыя назіральнікамі. Мы хочам дамагчыся, каб у гэтых выбарах у назіранні і ўчастковых камісіях актыўна ўзялі ўдзел тысяча берасцейцаў і хочам паказаць усёй краіне як павінны праходзіць парламенцкія выбары», – сказаў Аляксандр Кабанаў журналістам «Белсату».

Нагадаем, што парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць у лістападзе, дакладная дата будзе названа пазней.

19 ліпеня праціўнікі заводу даведаліся, што акумулятары завод не прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу, атрымаўшы адмоўнае заключэнне, гэта значыць, што любая дзейнасць на заводзе забаронена.

Нагадаем, што праціўнікі заводу выходзяць на цэнтральную плошчу Берасця з лютага 2018 году, кармленне галубоў людзі плануюць працягнуць да поўнага закрыцця заводу.

АС belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары