Пратэсты супраць Лукашэнкі і гвалту праходзяць па ўсёй Беларусі. ФОТА

Акцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, які кіраваў Беларуссю з 1994 года, і гвалту з боку падуладных яму сілавікоў 16 жніўня праходзяць па ўсёй Беларусі.

ГОРАДНЯ

У Горадні лічба ўдзельнікаў перавысіла 40 тысяч. Акцыя ўжо скончылася, наступная запланаваная на 19:00 17 жніўня.

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Горадня, Беларусь.
Фота: Васіль Малчанаў / Vot-tak.tv / Belsat.eu

СПЕЦНАЗ з народам пад час «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Горадня, Беларусь.
Фота: Васіль Малчанаў / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Горадня, Беларусь.
Фота: Васіль Малчанаў / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Горадня, Беларусь.
Фота: Васіль Малчанаў / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Горадня, Беларусь.
Фота: Васіль Малчанаў / Vot-tak.tv / Belsat.eu

БЕРАСЦЕ

У Берасці на плошчы Леніна таксама праходзіць шматтысячны мітынг. Перад людзьмі хацеў выступіць кіраўнік гораду Аляксандр Рагачук, які і запрасіў людзей на мітынг, але людзі пачалі скандаваць «У адстаўку». Таксама яны скандуюць «Сыходзь!», «Здымайце пагоны», «Ганьба», «Фашысты».

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Берасце, Беларусь.
Фота: Мілана Харытонава / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». Берасце, Беларусь. 16 жніўня 2020 г. фота: святла Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». Берасце, Беларусь. 16 жніўня 2020 г. фота: святла Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Берасце, Беларусь.
Фота: Алесь Ляўчук / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». Берасце, Беларусь. 16 жніўня 2020 г. фота: святла Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

ПІНСК

У Пінску народ сабраўся на цэнтральнай плошчы і прайшлі па вуліцах да парку культуры і адпачынку. Міліцыянты перадавалі па рацыі, што ідуць 20 000 чалавек. Людзі працягваюць падыходзіць. Удзельнікі расцягнулі 109-мятровы сцяг.

Таксама некалькі тысяч людзей на плошчы ў Маладзечне.

У Бабруйску тысячы людзей пасля мітынгу на плошчы Леніна ідуць калонай праз увесь горад пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

МАГІЛЁЎ

У Магілёве каля 15 тыс. чалавек выйшлі ў горад. Спачатку мітынг адбыўся на плошчы Леніна, пасля – калонай пайшлі па цэнтры гораду. Машыны ўсе са сцягамі і сігналяць, матацыклісты таксама. Усе людзі з бела-чырвона-белымі сцягамі, кветкамі і плакатамі.

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Магілёў, Беларусь. / Belsat.eu

Магілеў перамясціўся на плоўчу перад ДК вобласці. Фота Belsat.eu

Потым прыхільнікі перамен перамясціліся на плошчу ля ДК вобласці і зладзілі мітынг з вольным мікрафонам, выказваюцца звычайныя гараджане і працягваюць стаяць уздоўж Пушкінскага праспекту, машыны сігналяць.

БЕРАЗІНО

У Беразіно на піке акцыі было каля 400 чалавек. Перад удзельнікамі на браневіку выступіў актывіст Павел Вінаградаў.

ВІЦЕБСК

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Віцебск, Беларусь. / Belsat.eu

«Кветкі лепшыя чым кулі». 16 жніўня, 2020 г. Віцебск, Беларусь. / Belsat.eu
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Віцебск, Беларусь. / Belsat.eu

ВЯЛЕЙКА

Жыхары Вялейцы прынялі рашэнне збірацца заўтра і ўручыць кіраўніку райвыканкаму патрабаванне аб правядзенні новых выбараў.

У шэрагу гарадоў, напрыклад, Гомлі, Мастах, Баранавічах і Барысаве людзі ўздымаюць на флагштоках нацыянальныя сцягі. У Віцебску сцяг вывесілі на аблвыканкаме, у Горадні – на Старым Замку.

БАБРУЙСК

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». Бабруйск, Беларусь. 16 жніўня 2020 г. фота: Viktar Masalovich / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Ва ўсіх гэтых гарадах выйшла вялікая колькасць людзей.

Таксама пратэстоўцы выйшлі і ў іншых гарадах: Капыле, Паставах, Карэлічах, гарадскім пасёлку Целяханы, а таксама ў вёсках Юзуфава, Буцэвічы ды іншых населеных пунктах па ўсёй краіне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў