Пратэстоўцы на Майдане «не выключаюць больш жорсткіх сцэнароў»


Удзельнікі пратэсту 6 кастрычніка 2019 года паляць фаеры на кіеўскіх вуліцах. Чырвоныя палоскі на тварах маюць сімавалізаваць чырвоныя лініі, за якія, на думку пратэстоўцаў, заходзяць улады Украіны. Фота – Valentyn Ogirenko / Reuters / Forum

6 кастрычніка ў Кіеве прайшла акцыя супраць прыняцця Украінай «формулы Штайнмаера», якую арганізатары назвалі ўльтыматумам уладам. Да пратэстоўцаў далучыўся былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

У нядзелю на Майдане Незалежнасці ў Кіеве прайшла акцыя пратэсту супраць падпісання і рэалізацыі формулы Штайнмаера, згодна з якой Данбас атрымае асаблівы статус. Арганізатарамі сталі чальцы Руху супраціву капітуляцыі, які паўстаў у «Фэйсбуку» пасля ўзгаднення тэксту «формулы Штайнмаера» 1 кастрычніка ў Менску.

Hавiны
Палітолаг: «Формула Штайнмаера» выбухованебяспечная для Украіны
2019.10.02 11:51

Арганізатары запрашалі на Майдан палітыкаў, але прасілі не прыносіць партыйную сімволіку: акцыя мела прайсці толькі пад сцягамі Украіны. У выніку да дэманстрантаў далучыліся некаторыя дэпутаты Вярхоўнай Рады, а таксама пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

порошенко,парашэнка
Экс-прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на акцыі пратэсту супраць падпісання Украінай «формулы Штайнмаера». 6 кастрычніка 2019 года. Фота – Valentyn Ogirenko / Reuters / Forum

Паводле падлікаў паліцыі, агулам на Майдане сабралася каля 10 тысячаў чалавек. Пасля дзвюхгадзіннай дэманстрацыі на плошчы пратэстоўцы рушылі да ўрадавага кварталу – офісу прэзідэнта Украіны, Вярхоўнай Рады і Ураду.

«Арганізатары кажуць, што акцыя была народным веча, і прайшла ў розных гарадах Украіны. Яны заявілі, што сённяшняя акцыя – ультыматум уладам: калі яна не пачуе іх, удзельніку Руху супраціву капітуляцыі не выключаюць больш жорсткіх сцэнароў», – распавяла «Белсату» кіеўская журналістка Марына Ступак.

Наступная акцыя запланаваная на 14 кастрычніка – Дзень абаронцы Украіны.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў