Пракрамлёўскі фонд зафіксаваў рэкордны ўзровень падтрымання Пуціна сярод моладзі


65 % грамадзянаў Расеі ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў гатовыя прагаласаваць за Уладзіміра Пуціна на будучых прэзідэнцкіх выбарах, гаворыцца ў дакладзе Фонду развіцця грамадзянскай супольнасці (ФРГС).

Але гэта не самы высокі паказнік электаральнай падтрымкі. Паводле ВЦИОМ (Усерасейскі цэнтр даследавання грамадкай думкі), 80 % расейцаў ва ўзросце ад 60 гадоў гатовыя галасаваць за Уладзіміра Пуціна.

Два гады таму, паводле апытанняў Левада-Цэнтр, за кіраўніка Расеі былі гатовыя галасаваць 62 % расейцаў. Цяпер жа толькі 48 %.

Нягледзячы на падзенне электаральнай падтрымкі, паводле Левада-Цэнтр, больш за 80 % расейцаў ухваляюць палітыку Уладзіміра Пуціна.

Крыніца: levada.ru

ЮВ, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў