Прадстаўнік камісіі па змяненні Канстытуцыі РФ прапаноўвае палажэнні аб далучэнні Беларусі і Украіны да Расеі

Багдан Бязпалька, прадстаўнік украінцаў Расеі, увайшоў у камісію па змяненні Канстытуцыі РФ. Палітык распавёў пра некаторыя змены, якія, на яго думку, павінныя быць у асноўным законе Расеі, піша выданне «Украина.ру».

Багдан Бязпалька распавёў, што ў новай Канстытуцыі Расеі будуць істотныя палёгкі для грамадзянаў Украіны, якія жадаюць атрымаць расейскае грамадзянства. Пры гэтым Бязпалька адзначыў, што такія палёгкі павінны быць не толькі для ўкраінцаў, але і для беларусаў.

«Мне б вельмі хацелася, каб права на іррадэнту (нацыяналістычны рух, які ставіць на мэце далучыць да сваёй дзяржавы землі іншых краінаў) – уз’яднанне ўсяго рускага свету – было замацавана не проста ў заканадаўстве, але і ў Канстытуцыі Расеі. Тады б любы рэгіён не толькі Украіны, але і Беларусі меў бы магчымасць далучэння да Расеі на падставе гэтага палажэнні Канстытуцыі, а не толькі палажэнні аб праве нацыяў на самавызначэнне», – сказаў Багдан Бязпалька.

Горадня, Кракаў, Шчэцін: Беларусы пратэстуюць супраць інтэграцыі

СК belsat.eu

Hавiны