Прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні не прайшоў на расейскі «Голас»


Руслан Аляхно, які прадстаўляў Беларусь у 2008 годзе на «Еўрабачанні», не прайшоў «сляпы» адбор на расейскім шоу «Голас».

Да беларуса, які выконваў песню эстонскага спевака Яака Ёалы «Подберу музыку», ніхто з журы не павярнуўся.

Hавiны
Дзяўчынка заспявала песню на беларускай мове ў фінале конкурсу на НТВ
2018.05.27 17:31

Паліна Гагарына адзначыла, што прапусціла выступ Аляхно, з якім яна асабіста не знаёмая, праз стомленасць. Валерыю Сюткіну не спадабалася залішняя акадэмічнасць беларускага спевака, а Канстанцін Меладзэ наадварот заявіў, што спеў быў падобны да «рэстараннага».

Але лідар групоўкі «Ленінград» Сяргей Шнураў падкрэсліў, што калі б «адчуў рэстаран», то павярнуўся бы, але рэстарану, паводле яго, было замала.

У 2008 годзе на «Еўрабачанні» Руслан Аляхно з песняй «Hasta la vista» не змог прайсці ў фінал.

Стужка навінаў