Дзяўчынка заспявала песню на беларускай мове ў фінале конкурсу на НТВ


Вера Ярошык, якая раней выканала на конкурсе песню «Обійми» украінскага гурта «Океан Ельзи», у фінале заспявала песню «Зачараваная» на словы Генадзя Бураўкіна.

Вера заняла другое месца ў конкурсе «Ты супер!», у якім удзельнічаюць выхаванцы школ-інтэрнатаў, дзіцячых дамоў і дзеці з прыёмных сем’яў.

«Яе чакае вялікая колькасць дзіўных сюрпрызаў. Для яе адчыненае маё сэрца, мая студыя, мая кампанія. Усё, што я ведаю, я гатовы табе перадаць», – сказаў Веры адзін з сябраў журы Віктар Дробыш.

У адным з этапаў конкурсу Вера Ярошык разам са спеваком Русланам Аляхно выканала песню «Мой родны кут» на словы Якуба Коласа. Песня «Обійми» у выкананні Веры ў розных сацыяльных сетках сабрала мільёны праглядаў.

Веры 16 гадоў, яна грае на цымбалах і фартэпіяна. Марыць стаць прафесійнай спявачкай.

ГА, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў