Польская чыгунка хоча запусціць у Беларусь другі цягнік з Варшавы да Берасця


Прадстаўнікі PKP Group і беларуская дэлегацыя

Пытанні пашырэння арганізацыі міжгародніх пасажырскіх перавозак падымаліся на сустрэчы кіраўнікоў кампаніяў PKP Group з дэлегацыяй Беларускай чыгункі. Прадстаўнікі двух краінаў абмеркавалі бягучую супрацу і перспектывы развіцця пасажырскіх і грузавых перавозак у 2018 годзе.

Цяпер з Польшчы ў Беларусь штодзень курсуюць цягнікі Кракаў – Горадня – Кракаў (праз Варшаву і Беласток) і Варшава – Берасце – Варшава (звязаны з цягніком у Менск).

Для выгады пасажыраў Польская чыгунка хоча запусціць другі штодзённы цягнік паміж Варшавай – Берасцем – Варшавай, які таксама будзе мець выгодны расклад злучэння з цягніком з і да Менску.

Новы штодзённы маршрут Варшава – Менск – Варшава па кошце 41 рубель (ці 18 еўраў) за квіток рушыў 10 снежня. Цяпер, бадай, гэта самы танны і зручны варыянт, каб дабрацца ў той ці адваротны бок.

З Менску ў Варшаву і наадварот: як выглядае паездка на новым цягніку

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары