Першая ў Іспаніі даследчыца беларускай літаратуры: беларуская мова стала для мяне роднаю


Анхэля Эспіноса Руіс нарадзілася ў Іспаніі. У 2011 годзе стала лаўрэаткаю журналісцкай прэміі «Беларусь у фокусе».

«Пасля перамогі ў «Беларусь у фокусе» мяне запрасілі ў Варшаву. Там я апынулася ў беларускамоўнай кампаніі і назаўсёды закахалася ў мову Купалы», – распавядае Анхэля.

У новым кліпе з нагоды 10-гадовага юбілею «Белсату» Анхэля прэзентуе адну з галоўных каштоўнасцяў нашага тэлеканалу – беларуская мова і культура.

«Беларуская мова стала для мяне другою роднаю. Я пішу на ёй вершы і яна была пачаткам некалькіх гісторыяў кахання ў маім жыцці. Я ўсё жыццё невядома ад чаго ўцякала. Калі я прыехала першы раз у Беларусь у мяне было адчуванне, што я гэтае сваё знайшла».

Кожны тыдзень да 10 снежня мы будзем прадстаўляць новую гісторыю пра нашыя каштоўнасці.

«Белсат» упершыню выйшаў у эфір 10 снежня 2007 года.

belsat.eu

Стужка навінаў