Паўлічэнка заявіў, што пераблытаў Гараўскага


Былы кіраўнік СОБРу Дзмітрый Паўлічэнка, абвінавачаны ў забойстве вядомых апазіцыянераў у 1999 годзе, патлумачыў, чаму спачатку прыгадаў Юрыя Гараўскага, а пасля заявіў, што ніколі таго не ведаў.

Юрый Гараўскі ў размове з «Deutsche Welle» заявіў, што ў 1999 годзе ўдзельнічаў у выкраданні былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Паводле яго, забіваў іх асабіста кіраўнік СОБРу Паўлічэнка.

Спачатку ў каментары TUT.by Паўлічэнка сказаў, што Гараўскі сапраўды служыў у яго, але зганьбіў гонар войскаў. Пры гэтым ён таксама згадаў, што Гараўскі патрапіў у ДТЗ і стаў калекам, і сам Паўлічэнка яму дапамагаў. Пра аварыю і дапамогу з боку былога камандзіра казаў і Гараўскага.

Hавiны
Дзмітрый Паўлічэнка пракаментаваў прызнанне былога спецназаўца аб забойстве апазіцыянераў
2019.12.16 19:00

А неўзабаве ў каментары «Нашай Ніве» Паўлічэнка стаў адмаўляць, што ведаў яго. Паводле яго, ён нават не размаўляў з карэспандэнтам TUT.by.

«Шчыра кажу, не помню такога чалавека. У інтэрв’ю TUT.by я яго, магчыма, паблытаў з іншым байцом. Мне потым сябры пазванілі, сказалі, што ніхто з іх яго не прызнаў. Мяркуючы па тым відэа, ніхто яго не ведае», – сказаў Паўлічэнка ў паўторным каментары «НН».

Hавiны
Як выглядае магчымае месца забойства Ганчара ды Красоўскага
2019.12.17 15:03

Адзначым, што Дзмітрый Паўлічэнка быў арыштаваны 23 лістапада 2000 года на загад кіраўніка КДБ Уладзіміра Мацкевіча па падазрэнні ў арганізацыі шэрагу забойстваў, але быў неўзабаве вызвалены, а 27 лістапада 2000 года былі пазбаўленыя сваіх пасад Уладзімер Мацкевіч і генеральны пракурор Алег Бажэлка. У 2004 годзе Паўлічэнку ўнеслі ў спіс беларускіх службоўцаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвязу і ЗША.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў