Пасля начнога блэкаўту самалёты ў менскі аэрапорт затрымліваюцца


Паводле стану на 18:00 як мінімум дзевяць самалётаў прыляцяць са спазненнем.

Сёння, 29 верасня, ад 4:22 да 8:21 раніцы ў менскім аэрапорце адбыўся «блэкаўт» – цалкам адсутнічала святло, не працавалі шлагбаумы, паласа для ўзлёту і пасадкі, ды і ўсе астатнія тэхнічныя сродкі, якія завязаныя на электрычнасці.

Табліца прылётаў на сайце airport.by

Часовае адключэнне святла адбілася на графіку прылётаў і вылетаў самалётаў у Менск і з Менску. Гэтак, паводле стану на 18:00 як мінімум 9 самалётаў затрымліваліся для прылёту ў Менск. Гэта самалёты з Адэсы, Варшавы, Франкфурту, Кішынэву, Анталіі, Парыжу ды іншых. Час затрымкі складае па некаторых накірунках 2-3 гадзіны, а з Парыжу і Венецыі самалёты затрымліваюцца ў Менск на 4 гадзіны.

Табліца прылётаў на сайце airport.by

Прэсавая служба аэрапорту прынесла раніцай свае выбачэнне за нязручнасці, а таксама паведаміла, што прычына была ў «збоях у падачы электраэнергіі». Таксама паведамлялася, што для пасажыраў, якія не змаглі вылецець у час (ноччу і раніцай) раздавалі ваду і дадатковыя месцы для сядзення.

Менскі аэрапорт некалькі гадзінаў прастаяў без святла. Зноў

ВЯ Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары