Пасля адстаўкі Мядзведзеў адпісаўся ад усіх у Instagram


Раней Мядзведзеў быў падпісаны ў гэтай сацсетцы на акаўнт расейскага ўраду, але пасля адстаўкі з пасады прэм’ера – адпісаўся. У Twitter і «Вконтакте» былы расейскі прэмʼер усё яшчэ сочыць за старонкай.

Былы прэмʼер-міністр, а цяпер намеснік старшыні Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў больш не падпісаны ні на адзіную старонку ў Instagram, за якімі ён сачыў. Гэта адбылося пасля таго, як ён абвясціў аб адстаўцы кабінета міністраў. Як пішуць «Открытые медиа», раней Мядзведзеў быў падпісаны на акаўнт ураду.

Раней у Мядзведзева ў Instagram была ўсяго адна падпіска, цяпер жа іх нуль. Пры гэтым акаўнт ураду ўсё яшчэ падпісаны на Мядзведзева.

Нагадаем, 15 студзеня Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў аб адстаўцы ўрада. Гэта адбылося пасля абвяшчэння паслання Уладзіміра Пуціна Федэральнаму сходу, падчас якога кіраўнік Расеі прапанаваў унесці ў Канстытуцыю змены і пашырыць функцыю парламенту. Новым прэмʼерам Расеі стаў Міхаіл Мішусцін.

Hавiны
Прэм’ер-міністр РФ Мішусцін сфармаваў склад новага ўрада
2020.01.21 20:15

КА belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў