Прэм'ер-міністр РФ Мішусцін сфармаваў склад новага ўрада


Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб структуры федэральных органаў выканаўчай улады. Такім чынам новы прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін сфармаваў урад і заявіў, што мае намер правесці першае пасяджэнне ўвечары 21 студзеня.

Згодна з указам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, у прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусціна будзе дзевяць намеснікаў, у тым ліку адзін першы.

«Коммерсант» апублікаваў імёны новых міністраў.

Чарнышэнка, Хуснулін, Авярчук і Абрамчанка прызначаныя віцэ-прэм’ерамі.

Сілуанаў застаўся міністрам фінансаў, страціўшы пасаду першага віцэ-прэм’ера

Кацякоў прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны

Калакольцаў застаўся кіраўніком МУС

Рашэтнікаў прызначаны міністрам эканомікі

Мантураў застаўся на пасадзе міністра прамысловасці і гандлю

Новак захаваў пасаду міністра энергетыкі

Шайгу застанецца на пасадзе Міністра абароны

Лаўроў захавае пасаду кіраўніка МЗС

Грыгарэнка стаў віцэ-прэм’ерам — кіраўніком апарата ўрада.

Абрамчанка стала віцэ-прэм’ерам.

Патрушаў захаваў пасаду кіраўніка Мінсельгаса

Мурашка прызначаны кіраўніком Міністэрства аховы здароўя

Якушаў прызначаны міністрам будаўніцтва і ЖКГ

Кіраўніком Мінэканомразвіцця стаў губернатар Пермскага краю Рашэтнікаў

Чуйчанка стаў міністрам юстыцыі

Фальк прызначаны міністрам навукі і вышэйшай адукацыі

Шадаеў стаў новым кіраўніком Мінкамсувязі

Зінічаў захаваў пасаду кіраўніка МНС

Матыцін стаў міністрам спорту

Любімава прызначаная міністрам культуры

Арэшкін, Мядзінскі, Тапілін, Калабкоў, Канавалаў, Скварцова, Наскоў, Кацюкоў, Васільева не атрымалі пасады міністраў у абноўленым ўрадзе.

Міхаіла Мішусціна прызначылі прэм’ер-міністрам 16 студзеня. Дзмітрый Мядзведзеў заняў пасаду намесніка старшыні Савета бяспекі. Па словах крыніц «Новой газеты», тое, што адбылося, стала нечаканасцю для членаў урада.

СК/АА belsat.eu

Стужка навінаў