Памёр рэжысёр Франка Дзэфірэллі


У Рыме на 96 годзе жыцця памёр вядомы кінарэжысёр Франка Дзэфірэллі. Найбольш вядомы яго фільм «Утаймаванне свавольнай».

Дзэфірэллі распачаў свой творчы шлях як актор і тэатральны мастак у 1940-я гады. Пазней творца пачаў рэжысаваць тэатральныя і оперныя пастаноўкі, а потым і здымаць кіно.

Справка
Найбольш вядомыя фільмы Франка Дзэфірэллі:

«Утаймаванне свавольнай» (1967),

«Рамэа і Джульета» (1968),

«Гамлет» (1990),

«Джэйн Эйр» (1996).

Дзэфірэллі – двухразовы ўладальнік «Эмі» і ўладальнік BAFTA, ён таксама быў двойчы намінаваны на «Оскар».

Інтэрв’ю
Чалавек, дзякуючы якому беларускім кіно захапляюцца замежнікі
2019.06.04 21:49

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў