Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла законапраект з патрабаваннем раскрыць прыбыткі Пуціна


Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 12 сакавіка адзінагалосна ўхваліла законапраект, які абавязвае дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША прадставіць заканадаўцам падрабязны даклад пра памеры прыбыткаў і маёмасці прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Трансляцыю галасавання вёў тэлеканал C-SPAN.

«Закон аб транспарэнтнасці ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна» прадпісвае кіраўніку Нацвыведкі ўключыць у даклад «вядомыя крыніцы прыбыткаў» расейскага кіраўніка, у тым ліку «пасярэднікаў, якіх ён выкарыстоўвае і падстаўныя кампаніі», а таксама службовых асобаў і бізнесоўцаў, якіх у дакуменце прыпісваюць да ліку алігархаў.

Калі ініцыятыву ўхваліць Сенат Кангрэсу, яна адправіцца на подпіс кіраўніку дзяржавы.

Паводле звестак Крамля, прыбыткі Пуціна за 2017 год склалі 18 мільёнаў 728 тысячаў 268 расейскіх рублёў, ці 284 765,22 долараў ЗША.

Hавiны
Мужчыну, які зрабіў магілу Пуціна, арыштавалі на 28 содняў
2019.03.12 12:54

СК, belsat.eu

Стужка навінаў