Пад заваламі дому ў Магнітагорску знайшлі 11-месячнае немаўля. Дзіцё жывое


Пра гэта паведамляе прэс-служба губернатара Чэлябінскай вобласці. Хлопчык, якога знайшлі пад заваламі, – Ваня Фокін.

У яго пералом галёнкі, абедзвюх ног, траўма жывата, сіндром сціскання.

Таксама расейскія ратавальнікі знайшлі цела восьмай ахвяры выбуху газу ў 10-павярховы жылым доме ў Магнітагорску, паведамляе сайт упраўлення МНС Чэлябінскай вобласці.

36 асобаў застаюцца зніклымі без вестак.

Зранку 31 снежня ў адным з дамоў у Магнітагорску ў выніку выбуху газу абваліўся пад’езд. Дзясяткі людзей застаюцца пад заваламі.

31 снежня 2018 г. Магнітагорск. Месца трагедыі

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў