Пад Валожынам п'яны пасажыр аўта напаў на працаўніка ДАІ


П’яны 43-гадовы мужчына, пасажыр аўта «Mazda Xedos 6», каля вёскі Мінці ўдарыў у твар супрацоўніка ДАІ.

Следчы Валожынскага раённага аддзелу Следчага камітэту Інэса Бычкевіч кажа, што інцыдэнт здарыўся 30 снежня каля 16:30 недалёка ад вёскі Мінці, дзе дзяжурыў нарад дарожна-патрульнай службы ДАІ. Адзін з міліцыянтаў спыніў аўта, у якога не было тэхагляду. Кіроўца разам з інспектарам пайшлі ў машыну ДАІ, у той час як другі працаўнік застаўся на вуліцы.

Паводле Інэсы Бычкевіч, прачнуўшыся, 43-гадовы пасажыр стаў лаяцца. Пасля выхапіў у інпектара жазло, зламаў яго і ўдарыў міліцыянта ў твар.

Падазраванага затрымалі. У ягонай крыві было 1,8 праміле алкаголю.

Супраць мужчыны распачалі справу паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»). Санкцыя артыкулу прадугледжвае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Kraj.by, фотаздымак БелТА

Стужка навінаў