«Пабег у бок гораду». Вядомыя падрабязнасці забойства прадпрымальніка пад Горадняй


На месцы забойства прадпрымальніка.
Фота: sk.gov.by

Тэлеканал АНТ у сваю сюжэце паведаміў падрабязнасці забойства індывідуальнага прадпрымальніка ў Гарадзенскім раёне.

Як паведамляецца, мужчына быў забіты ў вёсцы Чэхаўшчына.

Мясцовыя жыхары адзначаюць, што забойства было запісанае адной з камераў відэаназірання, якія стаяць у паселішчы.

Hавiны
Пад Горадняй забілі прадпрымальніка
2020.01.15 16:00

Паводле іх, на кадрах каля 22:00 14 студзеня бачныя выбліскі ад стрэлаў. Але шуму стрэлаў вяскоўцы не чулі.

Затым на відэа бачна, як невядомы чалавек пабег у бок Горадні.

Забітаму было 55 гадоў. Па факце забойства распачатая крымінальная справа.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў