Пад Горадняй забілі прадпрымальніка


У Гарадзенскім раёне ў ноч на 15 студзеня быў забіты індывідуальны прадпрымальнік, паведамляе ў сваім Telegram-канале Следчы камітэт. Па факце забойства распачатая крымінальная справа.

«Сёння ноччу ў Гарадзенкім раёне з агнястрэльным раненнем знойдзена цела 55-гадовага мужчыны. Следча-аператыўная група з прымяненнем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі агледзела месца здарэння, канфіскавала прадметы і аб’екты, па якіх плануецца прызначэнне даследаванняў», – паінфармавалі ў СК.

Гарадзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэту па факце забойства пачаў крымінальную справу.

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць аператыўна-вышуковай мерапрыемствы для ўстанаўлення і затрымання падазраванага. На месца здарэння выехала група дасведчаных следчых цэнтральнага апарату СК.

КА belsat.eu

Стужка навінаў