«Он вывел нас к свету из тягостной тьмы». У Новасібірску ўсталююць помнік Сталіну


Праект помніка Сталіну. Фота – «НГС.Новости»

Помнік усталююць каля абкаму КПРФ (Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі).

Новасібірскі мастацкі савет ухваліў усталяванне помніка Сталіну на тэрыторыі мясцовага аддзялення КПРФ, паведаміў ria.ru кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксей Дзенісюк. Ініцыятары ўсталявання помніка дабіваліся гэтага з лета 2016 года.

Адкрыццё помніка запланаванае на 9 траўня 2019 года.

Мужчыну, які зрабіў магілу Пуціна, арыштавалі на 28 содняў

Злева і справа ад помніка з’явяцца шыльды. У эскізным праекце на адной з іх будзе цытата Сталіна, а на другой – можа зʼявіцца надпіс: «Он вывел нас к свету и к солнцу из тягостной тьмы. Вот в ЭТОМ и именно в ЭТОМ НАСЛЕДНИКИ СТАЛИНА – МЫ». Тэкст на шыльдах пакуль не зацвердзілі.

«Гори в аду, палач народов». Россияне продолжают любить и ненавидеть Сталина

ЮВ belsat.eu, паводле ria.ru, tjournal.ru

Глядзі таксама
Каментары