Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізікі атрымаюць за даследаванне космасу


Нобэлеўская прэмія ў фізіцы за 2019 год прысуджаная Джэймзу Піблзу, Дыд’е Келё і Мішэлю Маёру за працы ў галіне астраноміі ды астрафізікі. Пра гэта паведамляе «Тўітэр» Нобэлеўскага камітэту.

Канадска-амерыканскі фізік-тэарэтык Піблз уганараваны за тое, што ягоныя даследаванні дазволілі лепш зразумець пабудову і гісторыю развіцця Сусвету ад моманту Вялікага выбуху і да сучаснасці.

А швейцарскія астрафізік Келё і астраном Маёр у 1995 годзе выявілі першую экзапланету – планету за межамі Сонечнай сістэмы. Выяўленае імі планета звярталася вакол зоркі 51 Pegasi, падобнай да Сонца. Пазней іх навуковая праца дазволіла выявіць больш за 4000 экзапланетаў у нашай галактыцы Вераб’іны Шлях.

Hавiны
Абвесцілі лаўрэатаў Нобэля ў галіне фізіялогіі і медыцыны
2019.10.07 12:57

У Нобэлеўскім камітэце адзначаюць, што даследаванні гэтых навукоўцаў назаўсёды змянілі ўяўленні пра Сусвет.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў