NEXTA: Чалавек, труп якога знайшлі каля Свіслачы, – працаўнік КДБ


Малады мужчына, цела якога 19 студзеня знайшлі на беразе Свіслачы ў цэнтры Менску, працаваў у Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Пра гэта паведамляе NEXTA.

Паводле звестак блогера, памерламу было 32 гады. Ён быў афіцэрам КДБ, але не з цэнтральнага апарату.

Цела было знойдзена ў ненатуральнай паставе, пад адзеннем меліся сінякі, а пры сабе загінулы меў нейкія «неналежныя дакументы». Труп прывезлі ў морг КДБ на вуліцы Макаёнка, 13, дзе цела аглядалі ў «закрытым» рэжыме без складання актаў, піша NEXTA.

Hавiны
На беразе Свіслачы знайшлі труп чалавека
2020.01.19 13:07

Раніцай 19 студзеня на беразе Свіслачы, непадалёку ад гатэлю «Беларусь», жанчына падчас шпацыру з сабакам выявіла труп мужчыны. Цела мужчыны знаходзілася паблізу пешаходнага мосту, які злучае гатэль і Палац спорту. Жыхарка сталіцы выклікала хуткую дапамогу. Пазней прыбылі і следчыя органы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў