Святлана Ціханоўская абвесціла патрабаванні да Аляксандра Лукашэнкі. Тэкст апублікаваны ў Тэлеграм канале Ціханоўскай.
«Мы шмат разоў казалі, што гатовыя да дыялогу і перамоваў. Але гутарка за кратамі – гэта не дыялог. Збіваць свой народ пасля заяваў пра гатовасць да перамоваў – не дыялог.
Прайшло два месяцы палітычнага крызісу, гвалту і беззаконня – і з нас хопіць. 25 кастрычніка мы абʼяўляем Народны Ультыматум.
У рэжыму ёсць 13 дзён, каб выканаць тры абавязковых патрабаванні:
Калі да 25 кастрычніка нашы патрабаванні не будуць выкананыя, уся краіна мірна выйдзе на вуліцы з Народным ультыматумам. І 26 кастрычніка пачнецца нацыянальная забастоўка ўсіх прадпрыемстваў, блакаванне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах. У вас ёсць 13 дзён, каб выканаць тры ўмовы. У нас ёсць 13 дзён, каб падрыхтавацца і ўвесь гэты час беларусы будуць працягваць свой мірны і настойлівы пратэст.
Вы спрабуеце паралізаваць жыццё нашай краіны, не разумеючы, што Беларусь – гэта больш, чым рэжым. Беларусь – гэта мацней, чым рэжым. Раз вы чакалі загаду – то вось загад. І тэрмін яго выканання – да 25 кастрычніка».
10 кастрычніка ў СІЗА Камітэту дзяржаўнай бяспекі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штаба апазіцыі. Сустрэча працягвалася амаль пяць гадзінаў.
АА belsat.eu