Авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расеяй, якія былі перапыненыя ў сакавіку ў сувязі з пандэміяй, будуць адноўленыя ў бліжэйшыя дні. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, піша БелТА.
Нагадаем, сёння Галоўчанка праводзіў перамовы з прэмʼер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным у Маскве.
«Мы закраналі гэтае пытанне. Расейскі бок маніторыць сітуацыю зыходзячы з свайго эпідэміялагічнага становішча. Як мы зразумелі, чакаецца, што ў бліжэйшыя дні будуць адноўленыя транспартныя зносіны з Рэспублікай Беларусь», – адзначыў Раман Галоўчанка.
Адказваючы на дадатковае пытанне аб канкрэтных тэрмінах адкрыцця мяжы, кіраўнік ураду сказаў:
«Канкрэтна пакуль не называюць, просяць пачакаць афіцыйнага рашэння».
ІІ belsat.eu