У сувязі з небяспекаю заразіцца каронавірусам у Беларусі Міжнародная шахматная федэрацыя адмовілася праводзіць у Менску Сусветную шахматную алімпіяду 2022 года, паведамляе chess.com.
ФІДЭ канстатуе, што беларускія арганізатары не выканалі сваіх арганізацыйных і фінансавых абавязкаў: Мінспорту не змагло гарантаваць авансавых плацяжоў і страхоўкі, а безвыніковыя перамовы працягваліся некалькі месяцаў.
Раней, таксама праз пандэмію, на 2021 год перанеслі маскоўскую алімпіяду 2020 года. Дзе замест Беларусі пройдзе шахматная алімпіяда 2022 года, пакуль невядома.
ЮЦ Belsat.eu