Збітая расейская ракета ўпала на тэрыторыі Малдовы


У выніку ранішняга абстрэлу расейскімі вайскоўцамі 31 кастрычніка на тэрыторыі Малдовы ўпала збітая ўкраінскай СПА расейская ракета, паведамляе МУС краіны. Пацярпелых няма, але выбіты вокны некалькіх дамоў.

Вынікі падзення збітай украінскай СПА расейскай ракеты ў Малдове.
Фота: Ministerul Afacerilor Interne al Republicii Moldova/Facebook

«Сёння раніцай ракета, збітая ўкраінскай сістэмай СПА, упала ў паўночным ускрайку населенага пункта Наслаўча Рэспублікі Малдова, размешчанага на мяжы з Украінай. На дадзены момант пацярпелых няма, але выбітыя вокны некалькіх дамоў у Наслаўчы», – гаворыцца ў паведамленні.

МУС Малдовы паведамляе, што, паводле ўкраінскага боку расейскія ракеты нанеслі ўдар па ГЭС, якая знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. Яна знаходзіцца за 10 км, ад малдаўскай Наслаўчанскай ГЭС. Расейскі напад не закрануў плаціну, але былі атакаваныя трансфарматары электрастанцыі. Пагрозы паводкі няма.

Малдаўская паліцыя ачапіла раён падзення ракеты, праводзіцца дакументацыя інцыдэнту.

Вынікі падзення збітай украінскай СПА расейскай ракеты ў Малдове.
Фота: Ministerul Afacerilor Interne al Republicii Moldova/Facebook
Вынікі падзення збітай украінскай СПА расейскай ракеты ў Малдове.
Фота: Ministerul Afacerilor Interne al Republicii Moldova/Facebook
Вынікі падзення збітай украінскай СПА расейскай ракеты ў Малдове.
Фота: Ministerul Afacerilor Interne al Republicii Moldova/Facebook

Гэта не першы падобны выпадак. Некалькі тыдняў таму, 10 кастрычніка, падчас масіраванага ракетнага абстрэлу Украіны як мінімум тры расейскія ракеты праляцелі над тэрыторыяй суседняй Малдовы. Ракеты былі выпушчаныя з акваторыі Чорнага мора і праляталі над такімі малдаўскімі гарадамі, як Рыбніца, Фларэшты і Сарокі, гаворыцца ў паведамленні МЗС Малдовы.

Абноўлена
Расея зноў атакуе ўкраінскія гарады. Атакі прыпадаюць на аб’екты крытычнай інфраструктуры
2022.10.31 09:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў