Паводле звестак аб’яднання BYPOL, 28 верасня ў Менску быў забіты Дзмітрый Юрʼевіч Федасюк, баец групы «А» КДБ, які нарадзіўся 5 чэрвеня 1990 года ў Менску. BYPOL сцвярджае, што інфармацыя яшчэ правяраецца.
BYPOL мяркуе, што ва ўчорашнім інцыдэнце па сілавым пранікненні супрацоўнікаў КДБ у жыллё менчука Андрэя Зельцара браў удзел і загінуў баец групы «А» КДБ Федасюк Дзмітрый Юрʼевіч, 1990 года нараджэння. Яго маці, як адзначае BYPOL, Федасюк Таццяна Мікалаеўна зʼяўляецца кіраўніком аднаго з падраздзяленняў цэнтральнага апарата КДБ.
«Дакладнасць інфармацыі аб паказаным інцыдэнце намі правяраецца. Нягледзячы на заяву Генпракуратуры, адзначым, што захаваныя на відэа дзеянні супрацоўнікаў КДБ па ўзломе дзвярэй кватэры не адпавядаюць патрабаванням дзеючага заканадаўства», – падкрэсліваецца ў паведамленні BYPOL.
МГМ, belsat.eu