У Беларусі з'явілася яшчэ адно «экстрэмісцкае фармаванне»


Telegram-канал «Ашмяны» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. З такой ініцыятываю выступіла Міністэрства ўнутраных справаў.

У Беларусі сілавікі прызналі восем Telegram-рэсурсаў экстрэмісцкімі фармаваннямі. 28 кастрычніка ў гэты спіс МУС залучыў Telegram-канал «Ашмяны».

«Міністэрства ўнутраных справаў пастанавіла прызнаць групы грамадзянаў, што ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогаю Telegram-каналу «Ашмяны», экстрэмісцкім фармаваннем і забараніць яго дзейнасць», – паведамляе МУС.

У спіс экстрэмісцкіх фармаванняў сілавікі залучылі 8 Telegram-рэсурсаў. Гэта Telegram-каналы «Ашмяны», «Буслы ляцяць», «Дружыны народной самообороны – ДНС», «Кіберпартызаны», «Ждановічы сёння», «Мая краіна Беларусь», рэсурс Dze.chat, ініцыятыва «Рабочы Рух / Пашыраны круглы стол».

Артыкулы
Юрыст: Прызнанне чатаў экстрэмісцкімі фармаваннямі – пераслед паводле палітычных мэтаў
2021.10.28 10:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў